Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Знак (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Знак
Пераклад: Сяргей Шупа
Маркiза дэ Рэндон яшчэ спала ў сваiм прыцемненым i напарфумаваным пакоi, у
сваiм нiзкiм i мяккiм ложку, у бялiзне з лёгкага батысту, тонкага, як карункi,
пяшчотнага, як пацалунак. Яна спала адна спакойным, глыбокiм i шчаслiвым сном
разведзенай жанчыны.
Яе абудзiлi гучныя галасы, што даносiлiся з маленькага блакiтнага салона.
Яна пазнала сваю дарагую сяброўку, баранесу дэ Гранжры, якая, хочучы ўвайсцi,
спрачалася з пакаёўкай, што баранiла дзверы сваёй гаспадынi.
Тады маркiза паднялася, адсунула засаўку, павярнула ключ, падняла парцьеру
i высунула сваю галоўку, схаваную пад воблачкам бялявых валасоў.
- Што ў цябе здарылася, - спыталася яна, - што ты прыйшла гэтак рана? Яшчэ
не прабiла нават дзевятая.
Баранеса, бледная, знерваваная, уся ў лiхаманцы, адказала:
- Мне трэба з табой пагаварыць. Са мной здарылася страшная рэч.
- Уваходзь, дарагая.
Баранеса ўвайшла, яны пацалавалiся, i маркiза зноў скочыла ў ложак.
Пакаёўка тым часам расчынiла вокны, i пакой напоўнiўся святлом i свежым
паветрам. Калi пакаёўка выйшла, панi дэ Рэндон сказала:
- Ну, расказвай.
Панi дэ Гранжры пачала плакаць, льючы светлыя слёзы, што робяць жанчыну
прывабнай, i стала расказваць, не выцiраючы вачэй, каб яны не пачырванелi.
- О, дарагая, гэта жахлiва, жахлiва тое, што са мной адбылося. Усю ноч я
не спала, нi хвiлiнкi, чуеш, нi хвiлiнкi. Во, паслухай, як б'ецца сэрца.
I, узяўшы сяброўчыну руку, яна паклала яе сабе на грудзi, на гэтую круглую
i шчыльную абалонку жаночага сэрца, якой часта бывае досыць мужчынам i якая
часта не дае iм шукаць чаго-небудзь пад ёю. Сэрца сапраўды моцна бiлася.
Яна казала далей:
- Гэта здарылася ўдзень... недзе а чацвёртай гадзiне... цi а палове пятай,
не ведаю пэўна. Ты добра ведаеш маю кватэру; ты ведаеш, што мой маленькi
салон, дзе я заўсёды сяджу, выходзiць вокнамi на вулiцу Сэн-Лязар. Ты ведаеш,
што я маю звычку сядзець каля акна i разглядаць людзей, што праходзяць
вулiцай. Гэты прывакзальны квартал такi вясёлы, такi ажыўлены... Карацей
кажучы, я люблю так сядзець! Дык вось, учора я сядзела на нiзенькiм крэсле,
што я загадала паставiць перад акном. Яно было расчыненае, гэтае акно, i я нi
пра што не думала, я дыхала блакiтным паветрам. Ты памятаеш, якая ўчора стаяла
пагода!
I раптам я заўважаю, што на тым баку вулiцы нейкая жанчына ў чырвоным
таксама глядзiць у акно. А я была ў бэзавым, ты ведаеш мой бэзавы гарнiтур. Я
не ведала гэтай жанчыны, гэта новая наймальнiца, што жыве там толькi месяц, а
як увесь гэты месяц лiў дождж, дык я яе не надта бачыла. Але я адразу
заўважыла, што гэта была распуснiца. Спачатку мне зрабiлася агiдна i
непрыемна, што яна, гэтак як i я, стаiць каля акна. А пасля, паволi, яна мяне
зацiкавiла. Абапёршыся локцямi на падваконнiк, яна сачыла за мужчынамi, i
мужчыны таксама на яе глядзелi, усе цi амаль усе. Здавалася, што iх нехта
папярэджвае, калi яны падыходзяць да дома, што яны чуюць яе, як сабака чуе
дзiчыну, бо яны раптам паднiмалi галаву i абменьвалiся з ёй хуткiм змоўнiцкiм
позiркам. Яе позiрк пытаўся: "Цi не зойдзеш? "
Iх позiрк адказваў: "Няма часу", цi "Iншым разам", цi "Няма грошай", цi
"Згiнь, паскуднiца!" Апошнюю фразу казалi вочы салiдных бацькоў.
Ты сабе не ўяўляеш, як цiкава было сачыць за яе гульнёй, цi, хутчэй, за яе
працай.
Час ад часу яна раптоўна зачыняла акно, i я бачыла, як чарговы пан
заходзiў у браму. Яна лавiла iх, як рыбак печкуроў. Тады я глядзела на
гадзiннiк. Яны заставалiся ў яе ад дванаццац





Содержание раздела