Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Жарт Па-Нармандску (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Жарт па-нармандску
Навела
Пераклала Нiна Мацяш
А. дэ Жуэнвiлю
Вяселле iшло ярам, па дарозе, зацененай высокiмi Дрэвамi, што раслi на
схiлах пагоркаў з раскiданымi па iх фермамi. Наперадзе iшлi маладыя, за iмi -
бацькi ды радня, потым госцi, пасля бедны мясцовы люд i, нарэшце, дзецi, якiя
вiлiся вакол шэсця, як мухi, шмыгалi пад нагамi, залазiлi на дрэвы, каб лацвей
было цiкаваць.
Жанiх - мажны, велягурысты Жан Пацю - быў сама заможны фермер у наваколлi.
Але насамперш ён славiўся сваёй паляўнiчай заўзятасцю: гэтая страсць проста
адымала ў дзецюка розум i пажырала процьму грошай - на сабак, вартаўнiкоў,
тхароў i стрэльбы.
Да нявесты - Разалi Русэль - заляцалiся ўсе навакольныя хлопцы, бо i сама
па сабе яна была прывабная, i посаг мела добры; але дзяўчына абрала Пацю, -
можа, таму, што ўпадабала яго болей, чым каго iншага, але, як разважлiвая
нармандка, хутчэй за ўсё таму, што ў яго мелася найболей грошай.
Маладыя адкiнулi загародку на ўваходзе ў межы жанiховай фермы - i тут
раптоўна з межавых равоў, дзе пахавалiся стралкi, грымнуў залп з сарака
стрэльбаў. Неспадзяваная стралянiна дужа развесялiла мужчын, i яны з рогатам
пусцiлiся ў скокi, робячы нязграбныя выкрунтасы ў сваiх строях; сам Пацю кiнуў
жонку, рынуўся да заўважанага за дрэвам парабка, вырваў у яго з рук стрэльбу
i, падбрыкнуўшы, як жарабец, бабахнуў у неба.
Потым вяселле рушыла далей - у яблыневых прысадах з ужо сакаўнымi пладамi,
паўз луг, дзе ў высокай траве ляжалi каровы, якiя ўтароплiвалiся ў шумны гурт
сваiмi вялiкiмi вачамi, цяжка ўставалi i выцягвалi пысы ўслед вясёлай
кампанii.
Наблiжалася застолле, i мужчыны пакрысе сур'ёзнелi. На галовах
найбагацейшых красавалiся блiскучыя шаўковыя цылiндры, якiя зусiм не
стасавалiся з вясковым краявiдам; iншыя былi ў старасвецкiх лямцавых
капелюшах, доўгая поўсць якiх нагадвала кратовую; сама бедных увенчвалi
картузы.
Усе жанчыны былi ў накiнутых на плечы шалях, канцы якiх цырымонна
падтрымлiвалi рукамi. Пунсовыя, стракатыя, агнiста-яркiя - гэтыя шалi
iрдзеннем сваiх фарбаў наводзiлi дзiкi пярэпалах i на чорных курэй на
сметнiку, i на качак у стаўку, i на галубоў на стрэхах.
Уся навокал зелянiна, зелень травы i дрэў адразу як бы зблякла побач з
такой агнiстаю чырванню, абодва колеры ў такiм непасрэдным сваiм суседстве
ажно сляпiлi вочы пад скварам паўдзённага сонца.
У канцы яблыневых прысадаў стаяла, быццам у чаканнi, вялiкая ферма. З
адчыненых дзвярэй i вокнаў струменiлася ледзь улоўная пара, густы пах ежы,
здавалася, iшоў з усiх шчылiн, з самiх сцен прасторнай будынiны.
Ланцуг гасцей зазмяiўся цераз панадворак. Каля самага дома строй
парушаўся, распадаўся, а ў вароты ўсё iшлi ды iшлi запрошаныя на вяселле. Равы
абсыпалi дзецi i цiкаўная галота, стралянiна не ўцiхала, стрэлы бухалi з усiх
бакоў адначасова, i ў паветры плыў парахавы дым з яго хмельным, як абсент,
водарам.
Жанчыны атрэсвалi на парозе спаднiцы ад пылу, развязвалi капелюшовыя
стужкi, знiмалi з плячэй шалi, перавешвалi iх цераз руку i заходзiлi ў дом,
дзе збаўлялiся ад лiшнiх строяў.
Сталы стаялi ў вялiкай кухнi, дзе магло ўмясцiцца чалавек сто.
За сталы паселi а другой. А восьмай абед усё яшчэ доўжыўся. Мужчыны
паскiдалi пiнжакi, парасшпiльвалi каўняры i, распараныя, расчырванелыя, як не
ў сябе паглыналi нагатаванае. У вялiкiх шклянках весела зiхацеў жоўты,
залацiста-светлы сiдр, у iншых цямнела чырвонае, нiбы кроў, вiно.
Перад кожнай чарговай стравай рабiлася маленькая перадышка - на тост пад
чарку





Содержание раздела