Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Вендэта (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Вендэта
Пераклад: Алесь Iстомiн
Удава Паола Саверынi жыла са сваiм сынам у беднай хатцы на ўскраiне
Банiфача. З горада, пабудаванага на горным выступе, якi месцамi нават навiсае
над морам, праз пралiў, зрэзаны рыфамi, вiднеецца нiзкi бераг Сардынii. Унiзе
з другога боку скалы разрываюцца, утвараючы праход, што нагадвае велiзарны
калiдор i атачае горад амаль цалкам. Ён служыць гораду портам; па iм, пасля
доўгага абыходу памiж дзвюма абрывiстымi сценамi, маленькiя рыбацкiя судзiны
iтальянцаў цi сардаў выходзяць да першых дамоў; два разы на месяц тут прыстае
стары сiпаты параход, што ходзiць памiж Банiфача i Аяча.
На белаватай гары купка дамоў утварае яшчэ бялейшую плямку. Яны нагадваюць
гнёзды дзiкiх птушак, прылепленыя да скалы, што высiцца над гэтым жахлiвым
праходам, па якiм i караблi iдуць з асцярогаю. Вецер няспынна хвалюе мора, не
дае спакою берагу, iм жа ж i падточанаму, ледзьве прыкрытаму травою; ён
урываецца ў пралiў, пустошыць абодва берагi. Стужкi белага шуму ад чорных
верхавiнаў безлiчы камянёў, што пранiзваюць хвалi паўсюль, нагадваюць
палатняныя лахманы, што развяваюцца i дрыжаць на паверхнi вады.
Хатка ўдавы Саверынi, што лепiцца на самым урвiшчы, глядзiць трыма сваiмi
вокнамi на гэты дзiкi i самотны далягляд.
Удава жыла ў ёй са сваiм сынам Антуанам i з Сэмiлантай, вялiзным худым
сабакам з доўгай i грубай поўсцю, з пароды пастуховых сабак. Хлопец хадзiў з
iм на паляванне.
Неяк, увечары, пасля гарачай спрэчкi Антуана Саверынi па-здраднiцку,
ударам нажа, забiў Нiкаля Равалацi. У тую ж ноч забойца ўцёк у Сардынiю.
Калi старой мацi прынеслi сынава цела, яна не заплакала, толькi доўга
сядзела нерухома, гледзячы на яго. Пасля паклала на труп сваю маршчынiстую
руку i паклялася адпомсцiць.
Старая не хацела нiкога бачыць. Толькi сабака застаўся з ёю пры сынавым
целе. Жывёлiна нерухома стаяла каля ложка, падцiснуўшы хвост, выцягнуўшы мызу
да гаспадара, яна няспынна выла. Мацi схiлiлася над сынавым целам, не
адводзiла ад яго вачэй i тачыла буйныя маўклiвыя слёзы, углядаючыся ў кожную
рысачку.
Дзяцюк ляжаў на спiне, на iм была куртка з тоўстага сукна, прадзiраўленая
i падраная на грудзях; здавалася, што ён спiць, толькi ўсё на iм было ў крывi:
рэшткi кашулi, парванай на бiнт, камiзэлька, порткi, твар, рукi. Згусткi крывi
чарнелi ў барадзе i валасах.
Старая загаварыла з iм. Пачуўшы голас, сабака сцiх. "Не бойся, я адпомшчу
за цябе, мой маленькi, мой хлопчык, маё беднае дзiцятка. Спi, спi, я адпомшчу,
чуеш? Твая мацi абяцае табе гэта. А яна заўжды трымае сваё слова, ты ж
ведаеш".
Яна павольна схiлiлася над iм i дакранулася сваiмi халоднымi губамi да яго
мёртвых вуснаў.
У тую ж хвiлiну Сэмiланта завыла. У яе з горла вырвалася скарга,
манатонная, жудасная, пранiзлiвая.
Абедзве яны, жанчына i жывёлiна, заставалiся ў пакоi да ранiцы.
На другi дзень Антуана Саверынi пахавалi, i ў хуткiм часе ў Банiфача
забылiся пра яго.
* * *
Ён не меў нi родных, нi стрыечных братоў. Не было нiводнага мужчыны, якi б
узяўся помсцiць за яго. Толькi старая мацi думала пра гэта.
З ранiцы да вечара глядзела яна на белую плямку на другiм беразе пралiва.
Гэта маленькая сардская вёска Лангасарда, куды ўцякаюць карсiканскiя бандыты,
унiкаючы праследавання. Амаль што яны адны i жывуць у гэтай вёсачцы, насупраць
родных берагоў, чакаючы хвiлiны вяртання ў родныя лясы. Менавiта туды, старая
ведала гэта, уцёк Нiкаля Равалацi.
Зусiм адна сядзела яна цэлымi днямi каля акна, паглядаючы туды, думаючы
пра по





Содержание раздела