Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Прыгода Вальтэра Шнафса (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Прыгода Вальтэра Шнафса
Пераклад: Змiцер Колас
Рабэру Пэншону
Пасля таго, як Вальтэр Шнафс апынуўся разам з захопнiцкiмi войскамi ў
Францыi, ён лiчыў сябе самым няшчасным чалавекам на свеце. Ён быў тлусты,
хадзiў цяжка, увесь час задыхаўся i пакутаваў ад страшэннага болю ў тоўстых
нагах з абсалютна пляскатымi ступакамi. Апроч таго па характары ён быў чалавек
мiрны, лагодны, i пачуццi ганарлiвасцi цi жорсткасцi былi яму зусiм невядомыя.
Ён меў чацвёра дзяцей, якiх вельмi любiў, i маладзенькую жонку, бландынку,
пяшчоты, мiлыя клопаты i пацалункi якой ён кожны вечар прыгадваў з сумным
адчаем у душы. Ён любiў уставаць позна i лажыцца рана, няспешна есцi
далiкатныя стравы i пiць пiва ў цiхiх карчомках. Апроч таго ён лiчыў, што ўсё
добрае i прыемнае на гэтым свеце знiкае разам з жыццём, i таму захоўваў у
сэрцы жахлiвую, iнстынктыўную i, разам з тым, свядомую нянавiсць да ўсiх
гармат i стрэльбаў, рэвальвераў i шабляў, а больш за ўсё - да штыкоў, бо
адчуваў, што не здольны валодаць гэтай гiдкаю зброяй з дастатковым спрытам,
каб абаранiць свой вялiзны жывот.
I калi надыходзiла ноч i ён, захiнуўшыся ў шынель, лажыўся спаць побач са
сваiмi франтавымi сябрамi, якiя ўжо задавалi храпака на голай зямлi, ён яшчэ
доўга думаў пра сваiх, якiя былi ад яго так далёка, i пра тую небяспеку, што
пiльнуе яго на нялёгкiм шляху: "Калi заб'юць, што будзе з малымi? Хто iх будзе
кармiць i гадаваць? Нават i цяпер яны, пэўна, церпяць нястачу, хоць перад тым,
як iх пакiнуць, ён пазычыў трошкi грошай, каб iм было на што жыць".
I часам Вальтэр Шнафс плакаў.
Перад боем ён адчуваў такую кволасць у нагах, што здавалася, зараз упадзе,
i ўпаў бы, каб не баяўся, што пасля ўсё войска прабяжыць па iм. Калi ж вакол
чуўся посвiст куль, усе валасы ўставалi дыбам на яго целе.
I гэтак ужо некалькi месяцаў ён жыў у бесперастанным жаху i пакутах.
Армейскi корпус, у якiм ён служыў, прасоўваўся да Нармандыi, i аднаго дня
Вальтэр Шнафс з маленькiм атрадам быў пасланы ў разведку. Яны мусiлi проста
даследаваць сумежную наперадзе тэрыторыю i вярнуцца назад. Усё ў наваколлi
здавалася цiхiм, нiшто не прадказвала падрыхтаванага нападу цi супрацiву.
Прусакi спакойна спускалiся ў невялiчкую лагчыну, парэзаную глыбокiмi
ярамi. Але раптам iх прымусiла спынiцца нечаканая, шалёная пальба. Чалавек
дваццаць упалi на месцы. А з маленькага лясочку, велiчынёй не болей за далонь,
выскачыла кучка французскiх вольных стралкоў, якiя кiнулiся наперад са штыкамi
наперавес.
Спачатку Вальтэр Шнафс застыў, ён быў такi здзiўлены, такi разгублены, што
нават не думаў уцякаць. Потым яго апанавала панiчнае жаданне задаць драпака,
куды-небудзь знiкнуць. Аднак, гледзячы на хударлявых французаў, якiя
подскакам, нiбы статак горных коз, ужо наблiжалiся да прусакоў, ён адразу
сцямiў, што ў параўнаннi з iмi будзе бегчы не хутчэй за чарапаху. I тут за
шэсць крокаў ад сябе ён заўважыў шырокi роў, зарослы густым хмызняком з сухiмi
лiсцямi. Склаўшы ногi, стаўма, як скачуць з моста ў раку, ён скочыў туды,
нават не думаючы пра глыбiню.
Ён маланкай праляцеў скрозь шчыльнае покрыва з пераплеценых галiн i
вострых шыпоў, якiя параздзiралi яму рукi i твар, i цяжка чвякнуўся задам на
каменную крушню.
Адразу падняўшы вочы, ён убачыў над сабой, у прасечанай яго целам дзiрцы,
чыстае неба. Гэтая здраднiцкая дзiрка магла яго выдаць, i Вальтэр Шнафс
асцярожлiва, ракам, як мага хутчэй папоўз у глыб зарослай густым хмызняком
канавы, аддаляючыся ад месца бойкi. Нарэшце ён спынiўся





Содержание раздела