Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Пратэктар (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Пратэктар
Пераклад: Нiна Мацяш
Ён i не марыў пра такi высокi ўзлёт! Сын правiнцыяльнага судовага
выканаўцы, Жан Марэн, як багата на яго падобных маладых людзей, прыехаў у
Лацiнскi квартал вывучаць юрыспрудэнцыю. У разнастайных пiўнушках, у якiя па
чарзе завiтваў, ён завёў сяброўства з мноствам языкатых студэнтаў, якiя за
куфлем пiва пагардлiва гаварылi пра палiтыку. Жан Марэн горача захапляўся iмi,
упарта хадзiў следам з адной кавярнi ў другую i нават аплачваў iхнiя выпiўкi,
калi ў яго мелiся грошы.
Потым ён стаў адвакатам, абараняў справы ў судзе, але вечна прайграваў
працэсы. I вось аднойчы, праглядваючы ранiшнiя газеты, ён вычытаў, што адзiн з
былых яго прыяцеляў па Лацiнскiм квартале абраны дэпутатам.
Жан Марэн зноў зрабiўся яго верным сабакам, сябрам на пабягушках, пра
якога згадваюць толькi пры пэўнай патрэбе i з кiм зусiм не цырымоняцца. Але
здарылася так, што па парламенцкай выпадковасцi дэпутат стаў мiнiстрам.
Прамiнула паўгода, i Жан Марэн быў назначаны дзяржаўным саветнiкам.
Спачатку ён быццам ашалеў ад гонару. Ён з асалодай прагульваўся па вулiцы
толькi дзеля таго, каб людзi пабачылi яго, нiбыта па адным ужо яго аблiччы яны
маглi здагадацца, якую пасаду ён займае. У размове з прадаўцамi ў крамах, з
прадаўцамi газет, нават з фурманамi фiякраў ён заўсёды ўлучваў нагоду
заўважыць:
- А вось я, як дзяржаўны саветнiк...
Потым, неяк само па сабе, ад усведамлення важнасцi свайго чыну,
прафесiйнай неабходнасцi, абавязку чалавека ўсемагутнага i шляхетнага, ён
адчуў уладную патрэбу рабiць пратэкцыю. З невычэрпнай шчодрасцю ён прапаноўваў
сваю падтрымку лiтаральна ўсiм без разбору i ва ўсiх акалiчнасцях.
Калi дзе-небудзь на бульвары ён заўважаў якога-ебудзь знаёмага, то адразу
ж з радаснай усмешкай iшоў яму насустрач, моцна вiтаўся за руку, цiкавiўся
здароўем i, не чакаючы роспыту, заяўляў:
- Паслухайце, я ж цяпер дзяржаўны саветнiк, так што цалкам да вашых
паслуг! Калi магу чым-небудзь памагчы, дык вы не саромейцеся, кажыце! На такой
пасадзе, як мая, шмат на што паўплываць можна.
I ён цягнуў напатканага прыяцеля ў кавярню, прасiў там ручку, чарнiла i
паштовай паперы:
- Лiсток паперы, гарсон, трэба вось напiсаць рэкамендацыйнае пiсьмо.
I тут жа ён пiсаў тыя рэкамендацыйныя пiсьмы - па дзесяць, па дваццаць, па
пяцьдзесят штук на дзень. Ён пiсаў iх i ў "Амерыканскай кавярнi", i ў Бiньёна,
i ў Тартанi, i ў "Мэзон-Дарэ", i ў кавярнi "Рыш", i ў Хэльдэра, i ў
"Ангельскай кавярнi", i ў Неапалiтанца - ну лiтаральна ўсюды. Ён пiсаў iх там
да ўсiх чыноўнiкаў Рэспублiкi - ад мiравых суддзяў да мiнiстраў.
I быў шчаслiвы, папраўдзе шчаслiвы.
Аднойчы, калi яму трэба было iсцi ў Дзяржаўны савет, сыпануў дождж.
Спачатку саветнiк намерыўся ўзяць фiякр, але раздумаў, вырашыўшы дабiрацца
пеша.
Тым часам дождж ператварыўся ў страшэнны лiвень, якi залiваў тратуары i
брук. Пан Марэн змушаны быў забегчы ў блiжэйшае параднае. Там ужо хаваўся ад
залевы нейкi поп, стары, сiвагаловы кюрэ. Раней, да чыну дзяржаўнага
саветнiка, пан Марэн цярпець не мог царкоўных служкаў. Але пасля таго, як
адзiн кардынал пачцiва папрасiў у яго парады па адной складанай справе, ён
адразу стаў паважаць увесь святы клiр.
Дождж лiў як з вядра, брудныя пырскi ляцелi ва ўсе бакi, i гэта змусiла
мужчын заскочыць ажно ў пакойчык кансьержкi. Пан Марэн, якога вечна даймаў
неадольны сверб прадэманстраваць важнасць сваёй асобы, сказаў:
- Ну i паскуднае надвор'е, пане абат.
Стары свяшчэннiк схiлiў галаву:
- Ваша праўда, пане,





Содержание раздела