Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Панi Парыс (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Панi Парыс
Пераклад: Сяргей Мурашка
I
Я сядзеў на моле ў маленькiм порце Абернон, побач з хутарам Салiс, i
глядзеў, як над Анцiбамi заходзiць сонца.
Мястэчка, аточанае з усiх бакоў магутнымi крапаснымi мурамi, пабудаванымi
п. дэ Вабанам, выдавалася ў мора якраз пасярэдзiне неагляднай Нiцкай затокi.
Высокiя марскiя хвалi разбiвалiся аб скалы i адхлыналi, аперазаўшы ўцёс
шумавiннем. За ўмацаваннямi адзiн за адным караскалiся ўгору цацачныя дамкi i
дабiралiся аж да дзвюх вежаў, натапыраных у неба накшталт рагоў старажытнага
шлема. I абрысы iх чарнелi на малочнай белiзне Альпаў, уздымалiся перад
бясконцай далёкай чарадой заснежаных гор, якая затуляла ўвесь далягляд.
Памiж белай пенай каля муроў i белым снегам на небакраi мястэчка,
раскiнутае ў шызай смузе прыгоркаў, стракацела пiрамiдай дамоў з рыжымi дахамi
i з белымi фасадамi такiх розных адценняў, што яны здавалiся каляровымi ў
промнях вячэрняга сонца.
Нават нябесны блакiт нiбы збялеў, быццам па iм расплыўся снег; срэбныя
хмаркi плылi над бледнымi вяршынямi, а па той бок затокi, каля вады, быццам
белая нiтка, нацягнутая памiж морам i гарамi, спачывала Нiца. Два шырокiя
трохкутнiкi ветразяў, надзьмутыя пругкiм брызам, ляцелi па хвалях. Я,
зачараваны, глядзеў на ўсё гэта.
Гэта была менавiта тая - ласкавая, рэдкая, прыемная воку карцiна, што
застаецца ў душы шчаслiвым успамiнам i нiколi не забываецца. Жыццё, думкi,
пакуты, турботы, каханне - усё прыходзiць праз зрок. Чалавек, якi бачыць i
разумее хараство ў мёртвых рэчах i ў жывых iстотах, адчувае тое ж раптоўнае,
глыбокае, бязмежнае захапленне, што i чалавек з тонкiм i далiкатным слыхам,
чыё сэрца рвецца з грудзей ад гукаў музыкi.
Я сказаў свайму сябру пану Марцiнi - ураджэнцу поўдня: "Гэта, напэўна,
самае рэдкае вiдовiшча, якiм мне пашчасцiла любавацца".
Я бачыў, як на золку з пяску выходзiць гранiтны волат-прыгажун
Мон-Сэн-Мiшэль.
У Сахары я глядзеў, як пад яркiм, нiбы наша сонца, месячным святлом
зiхацiць вялiкае, кiламетраў на пяцьдзесят даўжынёй, возера Раянешэргi i як ад
яго люстра адлятае ў неба белае воблака, падобнае на малочную пару.
На Лiпарскiх астравах я глядзеў на фантастычны серны кратэр Валканэла -
вялiзную кветку, якая дымiцца i пячэ, жоўтую кветку, якую нiколi не сарвеш, бо
яна расце пасярод мора i цыбур яе - вулкан.
Нiчога прыгажэйшага за Анцiбы на фоне Альпаў пад вячэрнiм сонцам я нiколi
не бачыў.
I не ведаю, чаму мне прыгадваецца старажытнасць, усплываюць у памяцi
Гамеравы радкi; гэта - горад антычнага Ўсходу, гэта - горад з "Адысеi", гэта -
Троя! Хоць яна i стаяла далёка ад мора.
Пан Марцiнi дастаў з кiшэнi даведнiк Сарцi i пачаў чытаць: "Горад
паходзiць ад калонii, заснаванай факейцамi з Марселя каля 340 г. да Божага
Нараджэння. Яны далi яму грэчаскую назву Анцiпалiс, гэта значыць
"супрацьгорад", таму што ён сапраўды ляжыць насупраць Нiцы, таксама
марсельскай калонii.
Пасля захопу Галii рымляне зрабiлi з Анцiбаў мунiцыпiю - яго жыхары
карысталiся аднолькавымi з рымскiм горадам правамi.
З эпiграмы Марцыяла мы ведаем, што ў свой час..."
Ён казаў далей. Я спынiў яго: "Мне ўсё роўна, што тут было. Я кажу вам,
што ў мяне перад вачыма горад з "Адысеi". Берагi Азii i Эўропы падобныя, але
тут, на другiм канцы Мiжзем'я, усё iнакш, i ўва мне абуджаюцца ўспамiны пра
гераiчныя часы".
Я пачуў чыесьцi крокi i павярнуўся - жанчына, высокая чарнявая жанчына
ступала па дарозе, якая вядзе ўздоўж мора на мыс.
Пан Марцiнi прашаптаў, гучна нацiскаючы на апошнiя склады





Содержание раздела