Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Мошчы (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Мошчы
Навела
Пераклаў Сяргей Мурашка
Пану абату Луi д'Энмару. У.Суасон.
"Дарагi абат.
Шлюбу з тваёй пляменнiцай не будзе, i прычынай гэтаму - бязглузды выпадак,
благi жарт, якi я амаль мiжволi састроiў з сваёй нявесты.
Даўнi мой сябра, з клопатам звяртаюся да цябе, бо толькi ты можаш мне
дарадзiць. Буду ўдзячны табе да смерцi.
Ты ведаеш Жыльберту, прынамсi, лiчыш, што ведаеш яе, але хiба можна да
канца зведаць жанчын? Усе iх меркаваннi, погляды, думкi - скрозь нечаканасць.
Яны то адкрытыя i роўныя, то звiлiстыя i стромыя; iх разважанняў нельга
ўцямiць, iх логiка кульгае, а рашучасць, быццам непахiсная, раптам знiкае без
дай прычыны.
Не мне табе казаць, што твая пляменнiца задужа набожная, бо гадавалася цi
то ў чорных, цi то ў белых манашак з Нансi.
Пра гэта ты ведаеш лепей за мяне. Але, бясспрэчна, ты не ведаеш, што
кожнай драбязой яна можа захапляцца так, як сваёй верай у Бога. Думкi яе
скачуць, як падхоплены ветрам лiст; жаноцкасцi, цi дзявоцкасцi, у ёй больш,
чым у iншых, яна то смяецца, то плача, то сумуе, то скача i наадварот; яна i
прыгожая ... сам ведаеш якая, i прывабная невыказна ... але гэтага ты ўжо не
зразумееш.
Мы заручылiся. Я кахаў яе i кахаю цяпер. I яна, здаецца, любiла мяне.
Аднаго вечара я атрымаў дэпешу, якая выклiкала мяне ў Кёльн на
кансультацыю i, можа, на складаную адказную аперацыю. Трэба было ехаць на
другi дзень, i я пабег развiтацца з Жыльбертай, а таксама сказаць, чаму змагу
быць на абедзе ў яе бацькоў не ў сераду, а толькi ў пятнiцу. О! Сцеражыся
пятнiц, ведай, яны - чорныя!
Калi я загаварыў пра ад'езд, сляза скацiлася ў яе па шчацэ, але, пачуўшы,
што я неўзабаве вярнуся, дзяўчына запляскала ў ладкi i крыкнула: "Ай добра! Вы
мне нешта прывезяце, драбязу, маленечкi гасцiнец, але няхай ён будзе дарагi
мне. Вы павiнны здагадацца, што мне больш за ўсё спадабаецца, згода?
Паглядзiм, што думае ваша галава".
Яна крыху падумала i дадала: "Забараняю аддаваць за яго больш як дваццаць
франкаў. Мне галоўнае шчырасць, пане, выдумка, а не цана. - Яна зноў памаўчала
i цiха, не падымаючы на мяне вачэй, сказала: - Калi вам гэта не будзе тратаю
грошай i калi выдумка будзе цiкавая, вельмi цiкавая, я вас... я вас пацалую".
На другi дзень я паехаў у Кёльн. Няшчасны выпадак кiнуў у адчай цэлую
сям'ю. Ампутацыя была тэрмiновая. Мне далi пакой i амаль не выпускалi з яго;
вакол хадзiлi заплаканыя людзi, ад якiх мне рабiлася млосна; я прааперыраваў
небараку, i ён ледзь не аддаў Богу душу на маiх руках; дзве ночы я не пакiдаў
яго, а калi блiснула надзея на ратунак, загадаў, каб завезлi мяне на вакзал.
Але я памылiўся - да цягнiка заставалася цэлая гадзiна. Я блукаў па
вулiцах i думкамi быў яшчэ побач з хворым, калi напаткаў нейкага чалавека.
Я не ведаю нямецкай, ён не гаварыў па-французску; нарэшце я здагадаўся,
што ён прапануе мне рэлiквii. Успамiн пра Жыльберту працяў маё сэрца; я ведаў
яе ўтрапёную веру. Падарунак знойдзены. Я збочыў за мужчынам у краму, дзе
прадавалiся святынi, i купiў "кафалашак пасфанка адзiнаццацi тысяч нявiннiц".
Так званыя мошчы мясцiлiся ў чароўнай скрыначцы з старога срэбра, i гэта
вызначыла мой выбар.
Я паклаў гасцiнец у кiшэню i сеў у вагон.
Дома я зноў захацеў зiрнуць на свой набытак. Палез у кiшэню... Скрыначка
расчыненая, косткi няма! Дарма я корпаўся i выварочваў кiшэнi, маленькая, з
паўшпiлькi, костачка прапала.
Ты ведаеш, дарагi абат, маю невялiкую веру ў Бога; i велiч твайго сэрца, i
наша сяброўства даюць табе права дараваць мне





Содержание раздела