Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Маска (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Маска
Пераклад: Нiна Мацяш
У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды
святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка
асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра,
што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па
ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне
пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна
дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты.
Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа - аматары
безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам,
забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад
просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах,
векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць",
людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым узбуджаным натоўпе шмыгалi i юнакi
ў чорных элегантных фраках i ўжо не першай свежасцi, але ўсё яшчэ юрлiвыя
дзецюкi, якiя нiбы вышуквалi там, вынюхвалi нешта, затое ўсе маскi, здавалася,
былi апанаваныя адзiным памкненнем - адвесцi душу. Аркестр уцiнаў славутую
кадрылю, i вакол танцораў утварылася пышная карона гледачоў. Усхваляванае
кола, жывы замес з мужчынскай i жаночай плоцi, якi атачыў дзве пары танцораў,
то сцiскаўся, як удаў, то паслабляўся суладна выкаблучванням танцораў. Абедзве
жанчыны вытваралi такое, быццам iх ногi былi гумкамi, прымацаванымi да стану.
Яны то з сiлай ускiдвалi iх угору, быццам намервалiся шпурнуць у неба, то
раптоўна, нiбы ногi тыя былi на шарнiрах, разводзiлi iх у "шпагат" i ў
незвычайным, адначасова i непрыстойным, i смешным вымаху краналiся пахам
падлогi.
Iх кавалеры падскоквалi, iмклiва перабiралi нагамi, вiхлялiся, трэслi i
размахвалi рукамi, як куксамi абскубаных крылаў, i хоць былi яны ў масках,
адчувалася, што давалася iм гэта нялёгка.
Адзiн з танцораў, якi ў найпапулярнейшай кадрылi замянiў адсутную
знакамiтасць - прыгажуна "Мара дзяўчатак" - i сiлiўся не саступiць нястомнаму
"Цялячаму рабру", рабiў такiя няўклюдныя выверты, што гэта выклiкала дружны
смех i кепiкi гледачоў.
Ён быў худы, адзеты, як пiжон, з цудоўнай лакiраванай маскай на твары -
маскай юнака са светлымi падвiтымi вусамi i пышным парыком на галаве.
Ён нагадваў васковую фiгуру з музея Грэвэна, нейкую дзiўную, незразумелую
карыкатуру на юнага прыгажуна з часопiса мод; танцаваў ён зацята, але
нязграбна, з нейкiм камiчным запалам. Рухi ў яго былi як падмарожаныя ў
параўнаннi з iншымi, калi ён сiлiўся паўтарыць iх выбрыкi; у яго быў выгляд
паралiтыка, выгляд няўклюднага кудлы-падваротнiка ў гульнi з чыстакроўнымi
хартамi. Здзеклiвыя "брава" толькi паддавалi яму жару. I, ахмялелы ад свае
заўзятасцi, ён так утрапёна дрыгаў нагамi, што пры чарговым шалёным падскоку
знячэўку ўрэзаўся галавой у сцяну гледачоў, якая ўмiг расступiлася, каб даць
яму дарогу, i тут жа самкнулася зноў вакол знерухомелага, распластанага на
падлозе знежывелага цела танцора.
Мужчыны паднялi яго i панеслi з залы. Пачулiся крыкi: "Доктара! Цi ёсць
тут доктар?!" З натоўпу азваўся малады чалавек, вельмi элегантны, у чорным
фраку з буйнымi брыльянтамi на святочнай кашулi.
- Я выкладчык на факультэце, - сцiпла сказаў ён.
Яму далi прайсцi ў пакой, завалены папкамi, бы канторка якога службоўца,
дзе на крэслах ужо ляжаў усё яшчэ непрытомны танцор. Доктар найперш памкнуўся
зняць маску, а





Содержание раздела