Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Мартэнава Дачка (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Мартэнава дачка
Пераклад: Нiна Мацяш
Гэта здарылася з iм у нядзелю, пасля абеднi. Ён выйшаў з царквы, скiраваў
на пралеглую ярам дарогу, якая вяла дадому, i тут уперадзе заўважыў Мартэнаву
дачку: яна таксама вярталася дахаты.
Побач з дзяўчынаю паважнай ступою заможнага фермера iшоў бацька. Ён
заўсёды надзяваў нейкi шэры суконны сурдут - не любiў блузаў: на галаве ў яго
быў шыракаполы капялюш.
Дзяўчына была ў туга зашнураваным гарсэце, якi надзявала яна толькi ў
нядзелю; тонкая i шыракаплечая, яна стройна iшла, пакалыхваючы крутымi
клубамi.
На галаве ў яе красаваўся ўпрыгожаны букецiкам кветак капялюшык,
выштукаваны гарадской мадысткай з Iвэто; дужая, гладкая, гнуткая шыя была
голая, на патылiцы пяшчотна трапяталiся кароценькiя кудзеркi, зруселыя на
ветры ды сонцы.
Бэнуа бачыў дзяўчыну толькi ззаду; але ён выдатна помнiў яе з твару, хоць
нiколi асаблiва i не прыглядаўся да яе.
"Чорт вазьмi, такая красуня Мартэнава дачка!" - падумалася яму раптам. Ён
залюбавана глядзеў на яе хаду i нечакана адчуў, як яго апаноўвае гарачае
жаданне. Яму нават не было патрэбы, каб яна азiрнулася, не! Яго вочы былi
прыкаваны да дзявочага стану, а ў думках вiлося тое самае: "Чорт вазьмi, такая
красуня!"
Дзяўчына павярнула направа, у кiрунку да "Мартэнёўкi" - фермы Жана
Мартэна, бацькавай фермы, - i азiрнулася. Яна ўбачыла Бэнуа, якi чамусьцi да
смеху дзiвакавата, як ёй здалося, глядзеў на яе, i гукнула:
- Дабрыдзень, Бэнуа!
- Дабрыдзень, васпанi, дабрыдзень, васпанi Мартэн, - адказаў ён i
пашыбаваў далей.
Калi ён прыйшоў дадому, суп ужо стаяў на стале. Ён сеў насупраць мацi,
побач з парабкам i наймiтам, а служанка пабегла нацадзiць сiдру.
Бэнуа пасёрбаў трохi i адсунуў талерку.
- Цi не захварэў ты часам? - запыталася мацi.
- Ды не, жывот нешта пучыць, не хочацца есцi, - адказаў ён.
Ён глядзеў, як елi iншыя, сам час ад часу адломваў кавалачак хлеба,
няспешна клаў яго ў рот i паволi жаваў. Яго думкi былi заняты Мартэнавай
дачкой: "Папраўдзе-такi красуня..." I як толькi ён дасюль не заўважаў гэтага?
Адкрыццё прыйшло так знянацку i ўзрушыла так моцна, што ў яго ажно прапаў
апетыт.
Да смажанiны ён i не даткнуўся.
- Ну, з'еш хоць кропельку, Бэнуа, - угаворвала мацi. - Гэта ж баранiна,
табе палепшае. Ну i хай сабе не хочацца, а ты цераз сiлу паеш.
Бэнуа пракаўтнуў адзiн-другi кавалачак i адставiў талерку: не, папраўдзе
нiшто не лезла ў горла.
Папоўднi ён вырашыў прагуляцца i адпусцiў наймiта, сказаў, што па дарозе
сам загонiць худобу.
У полi было бязлюдна: людзi нядзелькавалi. Сям-там у канюшыне на ўгрэве
палежвалi, жавалi жуйку разамлелыя, з разбухлым вымем каровы. Пры ворыве
чакалi прыткнутыя збоку плугi; шырокiя чорныя шнуры пераплужаных ужо, гатовых
да сяўбы палеткаў перамяжоўвалiся з жоўтымi палосамi свежага пшанiчнiшча i
аўсянiшча.
На прыволлi гуляў востры восеньскi вецер, як знак таго, што ўвечары па
захадзе сонца будзе халаднавата. Бэнуа сеў каля рова, зняў капялюш, паклаў яго
на каленi, быццам яму было трэба асвяжыць галаву, i ў поўнай цiшынi галосна
сказаў:
- Што красуня яна, то красуня!
Ён думаў пра гэта i ўночы, калi ўжо ляжаў у пасцелi, i ранiцаю, як толькi
прачнуўся.
Ён не быў маркотны цi незадаволены; ён i сам не змог бы растлумачыць, што
з iм такое сталася. Нешта завалодала iм, нешта запала яму ў душу, Бог ведае
якая драбязюлька чэпка сядзела там i паказытвала яго сэрца. Гэтак часам
заляцiць у пакой вялiкая муха. З гучным бзынкатам кiдаецца яна то ў адзiн, то
ў другi бок, i гэ





Содержание раздела