Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Ён (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Ён?
Пераклад: Сяргей Шупа
П'еру Дэкурсэлю
Мой дарагi дружа, ты нiчога не разумееш? Я адчуваю гэта. Ты думаеш, я
звар'яцеў? Ну, можа, трошкi i звар'яцеў, але не ад таго, што ты думаеш.
Так. Я жанюся. Вось.
Але мае думкi i перакананнi не змянiлiся. Спароўванне з дазволу i пад
аховай закона я лiчу глупствам, як i раней. Я перакананы, што восем мужоў з
дзесяцi - раганосцы. Ды яны iншага i не заслугоўваюць за тое, што мелi
глупства надзець на сябе кайданы, адмовiцца ад свабоднага кахання - адзiнай
добрай i ўцешнай рэчы на гэтым свеце, абрэзаць крылы фантазii, якая заўсёды
цягне нас да ўсiх жанчын i г. д. Больш чым калi я адчуваю, што няздольны
кахаць толькi адну жанчыну, бо я занадта буду кахаць усiх астатнiх. Я б хацеў
мець тысячу рук, тысячу вуснаў i тысячу... пачуццяў, каб здолець адначасова
задушыць цэлае войска гэтых прывабных i малаважных iстот.
I ўсё ж я жанюся.
Дадам таксама, што я зусiм не ведаю сваёй будучай жонкi. Я бачыў яе мо
разы чатыры цi пяць. Яна мне не брыдкая - гэтага мне дастаткова, каб рабiць з
ёй тое, што я збiраюся рабiць. Яна нiзенькая, бялявая i тоўсценькая. А
паслязаўтра я ўжо буду жадаць высокую, чарнявую i худую.
Яна небагатая, з сям'i сярэдняга дастатку. Гэта адна з тых дзяўчат на
выданнi без асаблiвых добрых якасцяў, але i без вiдавочных заганаў, якiх шмат
можна знайсцi сярод звычайнага буржуа. Пра яе кажуць: "Панна Ляжоль даволi
мiлая". А заўтра будуць казаць: "О, панi Рэймон вельмi мiлая дама". Яна
належыць да той процьмы сумленных дзяўчат, "ажанiцца з якiмi - вялiкае шчасце
кожнаму мужчыну", аж да дня, калi заўважыш, што табе падабаюцца ўсе без
выключэння жанчыны, акрамя той, што ты выбраў.
Дык чаму ж я жанюся, спытаеш ты?
Я нават не наважваюся адкрыць табе дзiўную i неверагодную прычыну, якая
змусiла мяне на гэты вар'яцкi ўчынак.
Я жанюся, каб пазбыцца адзiноты!
Не ведаю, як гэта растлумачыць, як сказаць так, каб ты зразумеў. Можа, ты
будзеш мяне шкадаваць цi пагарджаць мною, але каб ты толькi ведаў, якi я цяпер
няшчасны!
Я не хачу больш заставацца адзiн уначы. Я хачу адчуваць, што нехта ёсць
побач, насупраць, што нехта можа пагаварыць са мной, штосьцi сказаць, няважна
што.
Я хачу, каб некага можна было разбудзiць сярод ночы, пра нешта ў яго
папытацца, пра якую-небудзь дробязь - толькi б пачуць нечы голас, адчуць, што
ў маёй кватэры нехта жыве, што нечая душа не спiць, нечы розум працуе, каб
раптам, запалiўшы свечку, убачыць людскi твар побач... таму што... (мне
сорамна прызнацца)... таму што мне страшна, калi я адзiн. Не, ты мяне пакуль
што не разумееш. Я не баюся небяспекi. Калi б у пакой зайшоў чалавек, я б
забiў яго не вагаючыся. Я не баюся прывiдаў, я не веру ў звышнатуральнае. Я не
веру ў мерцвякоў, бо веру ў поўнае разбурэнне кожнай iстоты, што памiрае.
Але!.. Так. Але!.. Дык вось! Я баюся сам сябе! Я баюся свайго страху,
баюся гэтых сутаргаў майго неспакойнага розуму, гэтага жудлiвага незразумелага
страху.
Смейся, калi хочаш. Але гэта страшна, гэта невылечна. Я баюся сцен, мэблi,
звычайных прадметаў, якiя ў мяне нiбы ажываюць. Асаблiва я баюся трывожнага
хвалявання думкi, баюся майго розуму, якi перастае мне служыць, затуманены i
развеяны загадкавым i нябачным страхам.
Спачатку я адчуваю нейкi няясны неспакой, якi авалодвае маёй душой, ад
якога ў мяне пачынаюць бегаць мурашкi па скуры. Я азiраюся. Нiкога! А я б
хацеў нешта ўбачыць! Што? Штосьцi зразумелае. Бо я баюся толькi таму, што не
разумею, чаму я баюся.
Я гавару - i баюся св





Содержание раздела