Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Де Мопассан Ги - Горны Гатэль (На Белорусском Языке)


Гi дэ Мапасан
Горны гатэль
Пераклад: Сяргей Шупа
Падобны да ўсiх драўляных гатэльчыкаў, якiх шмат параскiдана ў Верхнiх
Альпах, каля падножжа ледавiкоў, у скалiстых i голых калiдорах мiж белых
горных вяршыняў, гатэль Шварэнбах дае прытулак вандроўнiкам, што
перапраўляюцца цераз перавал Жэмi.
Шэсць месяцаў ён застаецца адчынены, у iм жыве сям'я Жана Хаўзэра, а
пасля, калi навальвае столькi снегу, што ён забiвае лагчыну i цалкам
перакрывае спуск у Лёэш, Хаўзэры - жанчыны, бацька i тры сыны - адыходзяць,
пакiнуўшы сцерагчы будынак старога праваднiка Гаспара Хары, маладога Ульрыха
Кюнсi i Сэма, вялiзнага горнага сабаку.
Два мужчыны i сабака застаюцца да вясны ў гэтай снежнай турме, маючы перад
вачыма адно вялiзны белы схiл Бальмхорна. З усiх бакоў iх акаляюць бледныя
зiхатлiвыя вяршынi, скаваныя, заваленыя, пахаваныя пад снегам, што грувасцiцца
вакол iх, ахутвае, душыць, расцiскае маленькi дамок, навальваецца на дах,
даходзiць аж да вокнаў i заносiць дзверы.
Таго дня сям'я Хаўзэраў збiралася вярнуцца ў Лёэш, бо наблiжалася зiма i
спуск рабiўся небяспечны.
Паперадзе тры сыны вялi трох мулаў, нагружаных розным ладункам. Мацi, Жана
Хаўзэр, i дачка Луiза селi на чацвёртага мула i таксама рушылi ў дарогу.
За iмi iшоў бацька, а з iм разам абодва вартаўнiкi, што павiнны былi
правесцi сям'ю да месца, дзе пачынаецца спуск.
Спачатку яны iшлi берагам невялiчкага, замерзлага ўжо возера, якое ляжала
на дне вялiзнай западзiны мiж скалаў, што распасцерлася перад гатэлем. Пасля
яны выйшлi ў белую, як прасцiна, лагчыну, над якой узвышалiся з усiх старон
снежныя вяршынi.
Сонечныя промнi шчодра лiлiся на гэтую зiхатлiвую застылую белую
пустэльню, запальвалi яе асляпляльным i халодным полымем. Здавалася, што ў
гэтым снежным акiяне не было нiякiх знакаў жыцця, у гэтай непамернай адзiноце
не было нiводнага руху, нiводны гук не парушаў глыбокае цiшы.
Малады праваднiк Ульрых Кюнсi, высокi даўганогi швейцарац, пакiнуў ззаду
Хаўзэра-бацьку i старога Гаспара Хары i дагнаў мула, на якiм сядзелi жанчыны.
Маладзейшая глядзела, як ён наблiжаецца, i, здаецца, клiкала яго сумным
позiркам. Гэта была маленькая бялявая дзяўчына з бледнымi шчокамi i валасамi,
нiбы пабляклымi ад доўгага жыцця сярод iльдоў.
Дагнаўшы мула, ён паклаў руку яму на крыж i сцiшыў хаду. Панi Хаўзэр
пачала з iм размаўляць, пералiчваючы да апошняе дробязi ўсе iнструкцыi, што
датычылiся зiмавання. Ён заставаўся наверсе ўпершыню, а стары Хары перазiмаваў
ужо чатырнаццаць разоў пад снегам у гатэлi Шварэнбах.
Ульрых слухаў, але нiчога не разумеў i толькi неадчэпна глядзеў на
дзяўчыну. Часам ён адказваў: "Так, панi Хаўзэр". Але думкi яго былi недзе
далёка, i яго спакойны твар заставаўся безуважны.
Яны падышлi да возера Доб. Вялiзная лядовая роўнядзь распасцiралася перад
iмi на дне лагчыны. Справа ўзнiмалiся ўгору чорныя спiчастыя скалы Добэрхорна,
а побач з iмi - вялiзныя зломкi Лёмэрнскага ледавiка з велiчным
Вiльдструбэлем.
Калi яны наблiзiлiся да перавалу Жэмi, дзе пачынаецца спуск у Лёэш, перад
iмi нечакана адкрылiся далягляды Валейскiх Альпаў, ад якiх аддзяляла iх
глыбокая i шырокая далiна Роны.
Удалечынi вiднелiся белыя вяршынi, няроўныя, абламаныя, вострыя, што
зiхацелi ў сонечных промнях: двухрогi Мiшабэль, магутны масiў Вайсхорна, цяжкi
Брунэгхорн, высокая i злавесная людабойчая пiрамiда Сэрвэна i Дан-Блянш - Белы
Зуб - падступны i пагрозлiвы.
Пасля нарэшце яны ўбачылi далёка ўнiзе, у вялiзнай прорве, на дне страшнай
безданi мястэчка Лёэш. Малень





Содержание раздела