Гримм братья - Казкi (На Белорусском Языке)
Браты Грым
КАЗКI
ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ
Жыў на ўзлессi глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю i дваiмi
дзецьмi; хлопчыка называлi Гензель, а дзяўчынку - Грэтэль. Жыў дрывасек
надгаладзь; але наступiла аднойчы на той зямлi такая дарагоўля, што не было за
што яму купiць нават хлеба замарыць чарвячка.
I вось пад вечар, лежачы на пасцелi, пачаў ён думаць, i ўсё адольвалi яго
розныя думкi i клопаты; паўздыхаў ён i кажа жонцы:
- Што ж цяпер будзе з намi? Як нам пракармiць няшчасных дзяцей, нам i
самiм няма чаго есцi!
- А ведаеш што, - адказала жонка, - давай раненька, як толькi пачне днець,
завядзём дзяцей у лес, у самы глухi гушчар; запалiм iм вогнiшча, дадзiм
кожнаму па лусце хлеба, а самi пойдзем на работу i пакiнем iх адных. Дарогi
дадому яны не знойдуць, вось мы ад iх i пазбавiмся.
- Не, жонка, - гаворыць дрывасек, - гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не
камень, я дзяцей адных кiдаць у лесе не магу, там нападуць на iх дзiкiя звяры
i iх з'ядуць.
- Эх ты, дурань! - зазлавала жонка. - Учацвярых жа мы ўсе з голаду
прападзем, i застанецца толькi адно - труны збiваць. - I яна грызла яго да той
пары, пакуль ён з ёй згадзiўся.
- А ўсё ж шкада мне маiх няшчасных дзяцей! - сказаў дрывасек.
Галодныя дзецi не спалi, дык чулi ўсё, што i як гаварыла мачыха iхняму
бацьку. Залiлася Грэтэль горкiмi слязьмi i кажа Гензелю:
- Мусiць, нам цяпер загiнуць прыйдзецца.
- Цiшэй, Грэтэль, - прамовiў Гензель, - не бядуй, я што-небудзь ды
прыдумаю, як нам выратавацца.
I вось калi бацькi заснулi, ён падняўся, надзеў сваю куртачку, адчынiў
дзверы ў сенi i цiхенька выйшаў на двор. У гэты час ярка свяцiў месяц, i белыя
каменьчыкi, што ляжалi перад хаткай, блiшчэлi, быццам кучкi сярэбраных
манетаў.
Гензель нагнуўся i напоўнiў iмi кiшэню. Пасля вярнуўся ён у хату i шапнуў
Грэтэль:
- Суцешся, мiлая сястрычка, спi сабе цяпер спакойна, Бог нас не пакiне. -
I тут жа ён зноў лёг на сваю пасцель.
Толькi пачаўся свiтанак, яшчэ i сонейка не ўзыходзiла, а мачыха падышла
ўжо i пачала будзiць iх:
- Гэй вы, лежнi, час падымацца, збiрайцеся з намi ў лес па дровы!
Дала яна кожнаму з iх па лусце хлеба i кажа:
- Вось гэта будзе вам на полудзень; ды глядзiце, не з'ешце ўсяго раней
часу, больш нiчога я вам не дам.
Грэтэль схавала хлеб у свой фартух, бо ў Гензеля кiшэня поўнiлася
каменнямi. I яны сабралiся iсцi разам у лес. Прайшлi яны крыху, раптам Гензель
запынiўся, азiрнуўся, паглядзеў на хацiну, - так вось ён раз за разам азiраўся
i запыняўся. А бацька яму i кажа:
- Гензель, чаго гэта ты ўсё азiраешся ды азiраешся? Не марудзь, iдзi
шпарчэй.
- Ах, татачка, - адказаў яму Гензель, - я ўсё гляджу на сваю белую
кошачку, вунь сядзiць яна на страсе, нiбы хоча сказаць мне "бывай".
А мачыха i гаворыць:
- Эх, дурань ты, гэта ж не твая котка, гэта ранiшняе сонца блiшчыць на
трубе.
А Гензель зусiм i не на кошачку пазiраў, а даставаў з кiшэнi i кiдаў на
дарогу блiскучыя каменьчыкi.
Вось увайшлi яны ў самую лясную нетру, а бацька i кажа:
- Ну, дзецi, збiрайце тут галлё, а я зраблю вам цяпельца, каб вы не
ахаладалi.
Гензель i Грэтэль нанеслi шмут галля. Падпалiлi яго. Калi полымя добра
ўспыхнула, мачыха падае голас:
- Ну, дзеткi, кладзiцеся цяпер ля вогнiшча ды адпачнiце як след, а мы
пойдзем у лес дровы секчы. Закончым працу, вернемся сюды i возьмем вас дахаты.
Селi Гензель i Грэтэль ля агню, i, калi надышоў поўдзень, кожны з iх з'еў
па кавалачку хлеба. Яны ўвесь час чулi стук сякеры i думалi, што iхнi бацька
дзесьцi паблiзу. Але гэта б