Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Ван Вогт Альфред - Пачвара (На Белорусском Языке)


А.Э.Ван-Вогт
Пачвара
Пераклала Лiна Каўрус
На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла
сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай
гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу.
- Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў
нежывы механiчны голас.
Iнэш перавёў настройку.
Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на
акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкiлетаў ляжала ў высокай траве
перад будынкам з абцякальнымi iмклiвымi лiнiямi. Гэта былi шкiлеты доўгiх
двухрукiх i двухногiх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнiм канцы
тонкага спiннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобiнам i
здавалiся цудоўна захаванымi, але, калi Iнэш нагнуўся i крануў адзiн з iх,
цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал
прызямляецца паблiзу. Пачакаўшы, пакуль гiсторык выберацца са сваёй
энергетычнай сферы, Iнэш папытаўся:
- Як па-вашаму, варта паспрабаваць наш метад ажыўлення?
Ёал здаваўся заклапочаным.
- Я распытваў усiх, хто ўжо спускаўся сюды ў зоркалёце, - адказаў ён. -
Нешта тут не так. На гэтай планеце не засталося жывых iстот, не засталося
нават насякомых. Перш чым пачынаць якую-небудзь каланiзацыю, мы павiнны
высветлiць, што тут адбылося.
Iнэш змоўчаў. Падзьмуў слабы ветрык, зашалясцеў лiстотай у кронах гайка
непадалёк ад iх. Iнэш зiрнуў на дрэвы. Ёал кiўнуў.
Так, раслiннасць не пацярпела, аднак раслiны, як правiла, рэагуюць зусiм
iнакш, чым актыўныя формы жыцця.
Iх перапынiлi. З прыёмнiка Ёала прагучаў голас:
- Прыкладна ў цэнтры горада выяўлены музей. На яго даху - чырвоны маяк.
- Я пайду з вамi, Ёал, - сказаў Iнэш. - Там, магчыма, захавалiся шкiлеты
жывёлiн i разумных iстот на розных стадыях эвалюцыi. Дарэчы, вы не адказалi
мне. Цi збiраецеся вы ажыўляць гэтыя iстоты?
- Я пастаўлю пытанне на абмеркаванне савета, - павольна прамовiў Ёал, -
але, мне здаецца, адказ не выклiкае сумненняў. Мы абавязаны ведаць прычыну
гэтай катастрофы. - Ён апiсаў няпэўны паўкруг адным з сваiх шчупальцаў i як бы
сам сабе дадаў:- Зразумела, дзейнiчаць трэба асцярожна, пачынаючы з сама
раннiх ступеняў эвалюцыi. Адсутнасць дзiцячых шкiлетаў паказвае, што гэтыя
iстоты, вiдаць, дасягнулi iндывiдуальнага бяссмерця.
Савет сабраўся на агляд экспанатаў. Iнэш ведаў - гэта пустая фармальнасць.
Рашэнне прынята - яны будуць ажыўляць. Апроч усяго iншага, яны былi
заiнтрыгаваныя. Сусвет бязмежны, палёты праз космас доўгiя i нудныя, таму,
спускаючыся на невядомыя планеты, яны заўсёды з хваляваннем чакалi сустрэчы з
новымi формамi жыцця, якiя можна ўбачыць на свае вочы, вывучыць.
Музей быў падобны на ўсе музеi. Высокiя скляпенiстыя столi, прасторныя
залы. Пластмасавыя фiгуры дзiўных звяроў, мноства прадметаў - iх было занадта
многа, каб усе агледзець i зразумець за такi кароткi час. Эвалюцыя невядомай
расы была пададзена паслядоўнымi групамi рэлiквiй. Iнэш разам з усiмi прайшоў
па залах. Ён з палёгкай уздыхнуў, калi яны нарэшце дабралiся да рада шкiлетаў
i мумiй. Схаваўшыся за сiлавым экранам, назiраў, як спецыялiсты-бiёлагi
дастаюць мумiю з каменнага саркафага. Цела мумii было перабiнтавана палосамi
матэрыi ў некалькi столак, але бiёлагi не сталi раскручваць сатлелую тканiну.
Рассунуўшы яе, яны, як звычайна рабiлася ў такiх выпадках, узялi пiнцэтам
толькi абломак чарапной каробкi. Для ажыўлення прыдаецца любая частка шкiлета,
аднак найлепшыя вынiкi, сама даск





Содержание раздела