Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Бах Ричард - Чайка Па Iменi Джонатан Лiвiнгстан (На Белорусском Языке)


Рычард Бах
ЧАЙКА ПА IМЕНI ДЖОНАТАН ЛIВIНГСТАН
Сапраўднаму Джонатану Чайцы,
якi жыве ў кожным з нас
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Была ранiца, сонца толькi што ўзышло i золатам пералiвалася на невялiкiх
марскiх хвалях.
За мiлю ад берага з рыбацкага судна раскiдалi прынаду; вестка пра гэта
адразу данеслася да Чарады, i тысяча чаек зляцелася сюды, каб у бойцы або
хiтрыкамi раздабыць сабе хоць крыху харчу. Надышоў новы поўны клопатаў i
турбот дзень.
I толькi чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан у самотнай адзiноце воддаль ад
карабля i ад берага практыкавалася ў палётах. На вышынi ста футаў Джонатан
апусцiў свае перапончатыя лапы, узняў угору дзюбу i, напружыўшы ўсю сiлу,
перамагаючы боль, стараўся трымаць крылы выгнутымi дугой. Гэтакi выгiн даваў
магчымасць зменшыць хуткасць, i цяпер ён ляцеў так павольна, што вецер у твар
адчуваўся як лёгкi шэпт, а акiян, здавалася, замёр на месцы. Ад неймавернага
намагання вочы ў Джонатана звузiлiся, у яго заняло дух, ён выгiнаў крылы
яшчэ... яшчэ... яшчэ на адзiн дзюйм, i тады пер'е на iм стала дыбам, ён быццам
спатыкнуўся i... упаў.
Чайкi, як вядома, нiколi не спыняюцца ў палёце. Для iх спынiцца ў паветры
- няслава, сорам i ганьба.
Але Джонатан Лiвiнгстан, якi, анi не саромеючыся, зноў i зноў аж да
напружанага трымцення выгiнаў крылы i запавольваў палёт да замiрання на месцы,
быў незвычайны птах.
У большасцi чаек палёт служыць толькi для сама элементарнага: дабрацца ад
зямлi да харчу i вярнуцца назад. Для большасцi чаек значэнне мае не палёт, а
харч, ежа. А для гэтай чайкi менавiта палёт, а не ежа было сама важнае. Больш
за ўсё на свеце Джонатан Лiвiнгстан любiў лятаць.
Ён зразумеў, што з такiм складам думак яму не заваяваць павагi i любовi
астатнiх птушак. Нават яго бацькi непакоiлiся, што ён цэлымi днямi ставiць на
сабе доследы, планiруючы на малой вышынi.
Ён, напрыклад, не ведаў, чаму так бывае, але калi ён ляцеў над вадою на
вышынi меншай за палову размаху яго крылаў, дык мог з меншымi намаганнямi
даўжэй лунаць у паветры. I такi палёт канчаўся ў яго не звычайным усплёскам ад
удару лап аб ваду: яго моцна прыцiснутыя да цела лапы пасля дотыку да паверхнi
мора яшчэ доўга пакiдалi роўны след на вадзе. Калi ж ён пачаў з падкурчанымi
лапамi планiраваць на бераг, а пасля вымяраць крокамi даўжыню следу па пяску,
бацькоў проста жах ахапiў.
- Чаму, Джон, чаму? - дапытвалася мацi. - Чаму ты не можаш быць такi, як
усе, Джон? Чаму ты не пакiнеш гэтыя палёты над самай вадой пелiканам i
альбатросам? I чаму ты нiчога не ясi? Сынок, ад цябе засталiся пер'е ды косцi!
- Ну i хай сабе пер'е ды косцi, мама. Проста я хачу ведаць, што я магу
рабiць у паветры, а чаго - не, от i ўсё. Проста хачу ведаць.
- Паслухай, Джон, - спагадлiва вучыў бацька. - Хутка зiма. Караблёў будзе
мала, а верхаводная рыба сыдзе на глыбiню. Калi табе так трэба вучыцца, вучыся
здабываць ежу, вывучай яе. Палёты - гэта добра, але ты ж разумееш, што сыты
iмi не будзеш. Не забывай: ты лятаеш, каб есцi.
Джонатан паслухмяна кiўнуў. Некалькi дзён потым ён стараўся рабiць тое,
што ўсе чайкi, шчыра стараўся: разам з усёй чарадой крычаў i бiўся каля пiрсаў
i рыбацкiх суднаў, нырцаваў па кавалкi рыбы i хлеба. Але прымусiць сябе цалкам
аддацца гэтаму не мог.
"Якая дурнота, - падумаў ён i знарок адкiнуў з цяжкасцю здабыты анчоўс
галоднай старой чайцы, што гналася за iм. - Увесь гэты час я мог бы вучыцца
лятаць. Мне гэтак шмат чаму яшчэ трэба навучыцца".
I неўзабаве Джонатан быў зноў адзiн далёка ў бязмежным моры, галодны,





Содержание раздела