Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Базен Эрве - Здаецца Мансарда (На Белорусском Языке)


Эрвэ Базэн
Здаецца мансарда
Пераклад: А. Мароз
Тоўстая Марта сядзела на сваiм столку i ўсё лiчыла, загiнаючы пальцы,
пералiчвала, прыкiдвала, параўноўвала. На душы ў яе было неспакойна, унiзе
нешта сцiскалася. Яе суседка, кансьержка з васемнаццатага, у падобным выпадку
зарабiла шэсцьдзесят тысяч. Праўда, мансарда ў васемнаццатым мае, самае малое,
шаснаццаць квадратных метраў. "Але ў мяне, - адзначыла Марта, - не такiя
загаджаныя туалеты i вада добра даходзiць да верху". Гэта была праўда, з крана
на гарышчы бiў моцны струмень, а не капала, як у васемнаццатым. Але "ў
мяне"... Ад гэтай думкi яна ўсмiхнулася. Сабака, якi сцеражэ дабро, сам
належыць гаспадару, але таксама адчувае сябе крыху гаспадаром, калi брэша. А
калi ўдумацца, то i ўпраўляючы - гэта ўсяго толькi вялiкая аўчарка, якой
таксама нiчога не належыць, ён толькi распараджаецца ад iмя гаспадара,
хлапчука, якi валодае ўсiм толькi на паперы. Калi капнуць глыбей, то да чаго ж
мы прыйдзем? Адкрыецца, што права - гэта неабходнасць. А Марце гэтая мансарда
была неабходная... Праўда, не сама мансарда, не, жытло ў яе было, паганае, але
было. Ёй было неабходна паджыцца на патрэбе, якую шмат хто меў у гэтай
мансардзе. Неабходнасць гэтая была не надуманай, бо яна была зусiм без грошай,
але i не надта пiльнай, бо дах над галавой яна мела. Але другарадная праблема,
калi яна ваша, важнейшая за самую надзённую iншага, хiба не?
"Справа не ў гэтым, - сказала яна сама сабе, каб набрацца смеласцi. -
Трэба разнесцi пошту".
Яна абмацала сваё калена. Яе няўдалы мужык-люстэрнiк на сваёй праклятай
рабоце, не было нiкога, каб паслаць наверх. А з гэтым каленам!.. Акрамя
Адрыена была яшчэ Эмiлi, але яна спала, цi рабiла выгляд, у сваiм ложку,
раскiнуўшыся на прасцiне, разамлелая, паружавелая, разам са сваёй дачкой. Яна
вярнулася позна, стамiлася, яе нельга было будзiць, гэтае дзiця. Марта
працягнула руку, узяла пачак лiстоў, паклала яго на цырату i трохi разарвала
абгортку. "Моцна цалую", заяўляла паштоўка з Корсiкi да маладой асобы з
трэцяга паверха. Яе мацi павiнна насцярожыцца, добра вядома, што можа хавацца
за самымi нявiннымi словамi. Хiба Эмiлi не дадумалася, каб абдурыць сваiх
блiзкiх i сваю мацi, калi яна нешта адчула, каб яе хахаль з кнiгарнi пасылаў
ёй праспекты, у якiх асобныя цэны былi закрэсленыя? "Ты i я, фармат...,
вокладка са скуразамяняльнiка ўсiх афарбовак, за шэсцьсот пяцьдзесят
франкаў..." Трэба было разумець: "Чакаю цябе без дзесяцi сем". Кнiжны чарвяк,
а хто, скажыце, пакiнуў ёй Калет? Урэшце, яна магла аддаць перавагу гаспадару
кнiгарнi, i Марта, гладзячы калена, мiж iншым падумала, што, нават застаўшыся
з дзiцем, Эмiлi заплямiла сябе менш, выбраўшы прадаўца.
Марта паважыла ў руцэ два канверты i перавярнула трэцi, каб паглядзець на
штэмпель, адкуль яно адпраўлена. Для маленькiх людзей ведаць - значыць магчы,
хiба не так? Потым яна рэзка адсунула пошту. Яе раптам ахапiў жах. Зусiм
страцiла розум, рабiць такое! Як з гэтай мансардай: трэба будзе i махляваць, i
кленчыць. Але раптам яна азiрнулася. Мадам Паке, з сёмага, вяртаючыся на сваiх
каўчукавых падэшвах з царквы Сэн-Нiкэз, дзе яна давала напракат крэслы,
праспявала за яе спiной:
- Мне нiчога?
- Нiчога, мадам, - буркнула Марта.
Нiчога не было. Хаця Марта працавала ўсяго восьмы дзень, яна ўжо
здагадалася, што для мадам Паке нiколi не будзе нiчога важнага, толькi
рэкламныя праспекты i квiтанцыi, але ёй менавiта таму i хацелася б соваць свой
нос у будку кансьержкi. Заставалася толькi гля





Содержание раздела