Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Арагон Луи - Падсадная Качка (На Белорусском Языке)


Луi Арагон
Падсадная качка
Пераклад: Змiцер Колас
- Ну што, будзеш гаварыць цi не?
Яны бiлi яго бясконца. У абодвух ужо абрывалiся рукi. На клубы i спiну
вязню страшна было зiрнуць. Iнспектар Бэлем уздыхнуў: "Ну i быдла! Далiбог, iх
нiчым не проймеш". А яшчэ, чаго добрага, скажуць, што ён не ведае сваёй
справы, калi не здолеў нiчога выцягнуць з гэтага парсюка.
- Досыць. Адвядзiце, - расчаравана прамовiў ён.
Вязню кiнулi вопратку. Каб ён здолеў адзецца, яго трэба было
падтрымлiваць.
- Можаш паверыць, занятак быў не з прыемных. Як прыгадаю - з душы верне! -
трошкi пазней тлумачыў iнспектар свайму калегу, седзячы ў кавярнi за шклянкай
пладовага соку на сахарыне, якiм даводзiлася частавацца кожны чацвер, калi ты
не аматар да пiва. Той кiўнуў галавой: "Пасля такой работкi было б няблага
прапусцiць i па чарачцы шнапсу, каб падбадзёрыцца..."
Камера была невялiкая, прынамсi, такой не здавалася. Наблiжаўся вечар.
Святло ў адтулiне за кратамi прыкметна згасала, хутка набягаў змрок. Яго
позiрк упаў на парашу. Як да яе дацягнуцца ды яшчэ падняць накрыўку зубамi?
Рукi - за спiнай, у кайданах, якiя не скiнеш, а калi ўсё цела ў ранах, рабiць
пад сябе - пакута. Турма была набiтая бiтком, але вязня, як выключэнне,
трымалi ў камеры аднаго. Зрэшты, так яму пачувалася якраз спакайней: ён нiчога
гэтак не баяўся, як блiзкасцi з крымiнальнiкамi... а то яшчэ могуць падсунуць
качку... Боязь да падсадной качкi не давала яму спакою.
Ён ляжаў на матрацы ў нясцерпным смуродзе, любая пастава, як нi
павернешся, праз адну-дзве хвiлiны выклiкала жудасны боль. Там, дзе скура яшчэ
ацалела, пачынаў даймаць сверб; спякота i гнiлое паветра рабiлi яго
невыносным. Пратухлы, моташлiвы сяннiк, напэўна, кiшэў чарвямi, у паветры
лёталi мухi, яны сядалi на сваю ахвяру, i ён iх адно толькi здрыгваў.
Невядома чаму вязню ўвесь час вярзлiся тоўстыя, вялiкiя хрушчы, якiх было
многа пад горадам гэтай вясной. Яны падалi з дрэваў на спiну i круцiлi лапамi,
не могучы перавярнуцца. Цяпер быць хрушчом настала яго чарга. Як жа было
прыгожа гэтай вясной! Цi можна ўявiць сабе тут той духмяны водар расквiтнелых
дрэў...
А яшчэ гэтая саламяная пацяруха, што лiпне да цела, лезе пад адзенне,
цэлыя тысячы маленькiх саломiнак, ад якiх немагчыма дый бескарысна
абтрасацца... Дзiўна - пакутаваць больш за ўсё праз гэтую пацяруху, калi ўсё
цела ў цябе балiць, калi ўсё спiсяжана ранамi. I ў гэтым пачварным брудзе, у
гэтым затхлым паветры, якiм немагчыма дыхаць, - кiдацца ў роспач ад нейкай
жоўтай крышанкi, ад дробных былiнак, што чапляюцца за адзенне, датыкаюцца да
ўсяго сваiм адмысловым, высушлiвым дотыкам - дотыкам турмы.
"Я нiчога iм не сказаў..."
Ён паўтараў гэтыя словы, каб хоць трошкi сябе падбадзёрыць. З распухлай
губы цякла кроў. Гэта ўдарыў iнспектар, калi вычарпаў усе аргументы. Языком ён
намацваў востры край абламанага зуба, у роце было солана.
"Я нiчога iм не сказаў..."
Калi наглядчык адчыняў дзверы, ён заўжды прамаўляў адно слова, толькi
адно, нiбы гаварыў з кiтайцам, ён гыркаў у камеру: "Хлеб", або "Перадача", або
"Змоўкнi!.." Таму што часам вязень, апанаваны незразумелым шаленствам, пачынаў
раптам калацiць у жалезныя дзверы абодвума кулакамi... Так бывала i з iм - да
таго, як яго скумiсавалi... Што б там нi стала, яму трэба было ўбачыць
каго-небудзь, няхай нават гэты сшарэлы твар з носам-кiрпою, цi, прынамсi, каго
пачуць - хоць бы тое адзiнае слова, што працiскалася з вуснаў наглядчыка, як
саламяная пацяруха з сеннiка: "Змоўкнi!.." Цяпер ён





Содержание раздела