Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Андерсен Ганс Христиан - Казкi (На Белорусском Языке)


Ханс Крысьцiян Андэрсэн
КАЗКI
КРЭСIВА
Iшоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спiной, шабля пры боку.
Ён iшоў дадому з вайны. I нечакана сустрэлася з iм ведзьма. Ведзьма была
старая i брыдкая. Нiжняя губа яе адвiсла да самых грудзей.
- Прывiтанне, службака! - сказала ведзьма. - У цябе такая славутая шабля i
вялiкi ранец! Ты - бравы салдат! Толькi як нi круцi, а кiшэнi твае пустыя.
Калi хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам.
- Дзякуй табе, старэча. Грошы толькi дурням не трэба, - сказаў салдат i
адтапырыў свае кiшэнi.
- Гэ, не, - сказала ведзьма, - пачакай крыху! Ты бачыш вунь тое вялiкае
дрэва - яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго i
апускайся ў самы нiз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса i выцягну назад,
як толькi ты ўсклiкнеш.
- А навошта мне лезцi ў тое дупло? - спытаў салдат.
- Грошы там, - сказала ведзьма. - Дрэва гэта незвычайнае. Калi апусцiшся
на самы нiз, дык убачыш вялiзны падземны ход. Там зусiм светла - i ўдзень i
ўночы зiхацяць сотнi лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллi напрасткi. А дойдзеш
да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ
тырчыць. Крутнi яго, i дзверы адчыняцца. У першым пакоi стаiць вялiкi куфар.
На куфры сядзiць сабака. Вочы ў гэтага сабакi, нiбы два сподачкi. Толькi ты не
палохайся. Я дам табе свой блакiтны фартух у клетачку. Ты рассцялi яго на
падлозе i смела хапай сабаку. Як толькi схопiш - адразу садзi на мой фартух, а
потым адчыняй куфар i бяры сабе грошай колькi захочаш. Але ў гэтым куфры
толькi медныя грошы. А калi ты срэбра захочаш - заходзь у суседнi пакой. I там
стаiць куфар. I на тым куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы колы ў вадзянога
млына. Толькi ты не губляйся - хапай яго i садзi на фартух, а потым набiрай
сабе срэбра. Ну, а калi табе там золата захочацца, то заходзь у трэцi пакой.
Пасярод трэцяга пакоя стаiць куфар, якi з коптурам напоўнены золатам. Куфар
гэты вартуе самы вялiкi сабака. Зможаш ты пасадзiць яго на мой фартух - тваё
шчасце, не закране цябе сабака. Бяры тады золата, колькi твая душа захоча!
- Цудоўна, - сказаў салдат. - Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта,
старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна.
- Нiводнае капеечкi тваёй не вазьму! - сказала ведзьма. - Толькi прынясi
ты мне старое крэсiва, якое забылася там мая бабуля, калi лазiла туды апошнi
раз.
- Добра, абкручвай мяне вяроўкай! - сказаў салдат.
- Зроблена! - сказала ведзьма. - А вось табе мой фартух у клетачку.
I салдат палез на дрэва. Знайшоў ён дупло i апусцiўся па iм у самы нiз. Як
сказала ведзьма, так усё i атрымалася: глядзiць салдат - перад iм падземны
ход. I вiдно там, як удзень, - безлiч лямпачак зiхацiць усюды.
Пайшоў салдат па тым падзямеллi. Iшоў, iшоў i дайшоў да самага канца.
Далей iсцi няма куды. Бачыць салдат - перад iм трое дзвярэй. А ў дзвярах ключы
тырчаць.
Адчынiў салдат першыя дзверы i зайшоў у пакой. Пасярод пакоя куфар стаiць,
на куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы два сподачкi.
Глядзiць на салдата сабака i круцiць вачамi ў розныя бакi.
- Вось дык страшыдла! - сказаў салдат, схапiў сабаку i ў адзiн мiг
пасадзiў яго на ведзьмiн фартух.
Тут сабака прыцiх, а салдат адчынiў куфар i пачаў адтуль грошы выцягваць.
Набраў сабе поўныя кiшэнi медзякоў, зачынiў куфар i зноў пасадзiў на яго
сабаку, а сам пайшоў у суседнi пакой.
Праўду сказала ведзьма - i ў гэтым пакоi на куфры сядзеў сабака. Вочы ў
яго былi, быццам колы ў вадзянога млына.
- Ну, чаго ты на мяне в





Содержание раздела