Библиотека в кармане -зарубежные авторы

         

Альдани Лино - Месяц Дваццацi Рук (На Белорусском Языке)


Лiно Альданi
Месяц дваццацi рук
Пераклала Iрэна Дабрыян
- Дэвiд Портленд, да дошкi! - сказаў настаўнiк Крупэн, падняўшы вочы ад
класнага журнала.
Дэвiд чамусьцi адсунуў кнiгi i сшыткi i нарэшце вылез з-за парты.
- Ты вывучыў урок па астраномii?
- Вядома, спадар настаўнiк.
- Выдатна. Скажы, колькi прыродных спадарожнiкаў у планеты Сатурн?
- Дзесяць, спадар настаўнiк.
- Добра. Назавi iх i скажы ў храналагiчным парадку, калi яны былi адкрыты.
- Тытан, - няўпэўнена пачаў Дэвiд, - Япет, Рэя, Дыёна, Тэфiя, Энцэлад,
Мiмас, Гiперыён... - Тут ён запнуўся i, пачырванеўшы ад напружання, утаропiўся
ў наскi чаравiкаў.
- Добра, далей, - падбадзёрыў яго настаўнiк. - Не хапае яшчэ двух: Феба
i?..
- Феба i Тэмiс.
- Правiльна. Ну, а цяпер другое пытанне. Як яшчэ называюць Тытан?
- Тытан? Яго называюць "Месяцам дваццацi рук".
- Растлумач чаму?
- Не ведаю, спадар настаўнiк.
- А трэба было б ведаць, Дэвiд, - з дакорам сказаў настаўнiк. - Я задаў на
сёння прачытаць урывак з дадатку да падручнiка. Калi б ты яго прачытаў, дык
змог бы адказаць на маё пытанне.
- Так, спадар настаўнiк, але я... не захацеў яго чытаць.
- Чаму ж?
Дэвiд Портленд завагаўся, але потым глянуў на настаўнiка i выпалiў:
- Бо я не люблю астраномii.
У класе зрабiлася вельмi цiха. Здзiўленыя позiркi вучняў быццам былi
прыкаваныя да твару Дэвiда. Настаўнiк Крупэн паблажлiва ўсмiхнуўся.
- Праўда, не люблю, - больш смела паўтарыў Дэвiд. - Цярпець яе не магу. I
потым... навошта яна мне, гэтая астраномiя? Касманаўтам быць я не збiраюся. Я
хачу быць хiрургам, як i мой бацька. I не на нейкай планеце, а тут, на Зямлi.
Настаўнiк зноў усмiхнуўся:
- Цi не ранавата ты выбраў сабе прафесiю? Раптам перадумаеш?
Дэвiд крыху разгубiўся. Пад уважлiвым позiркам настаўнiка ён прыкрыў
далонню вочы.
- Дай мне тваю кнiгу, Дэвiд.
Настаўнiк узяў падручнiк, зазiрнуў у змест, хутка пагартаў старонкi.
- Вось, трымай, - сказаў ён, працягваючы Дэвiду разгорнутую кнiгу. -
Прачытай вось тут. Гэта апавяданне невядомага аўтара дваццаць першага
стагоддзя. Чытай больш уважлiва. Я выклiчу цябе яшчэ раз.
Дэвiд нiзка апусцiў галаву i пад хiхiканне сяброў паплёўся на месца. Ён
цяжка ўздыхнуў, скрывiў з'едлiвую морду адразу ўсяму класу i паглыбiўся ў
чытанне.
Цi знаёма вам, хоць у агульных рысах, будова аднаклетачнага арганiзма? Дык
вось, касмiчны карабель "Iбiс" быў падобны на такi арганiзм. Ён не быў
змантаваны цi сабраны па частках, яго абшыўку не зварвалi i не змацоўвалi
балтамi. Адным словам, ён зусiм не нагадваў механiзма, у якiм асобныя часткi
можна зняць i замянiць. Не, корпус "Iбiса" быў цэльны, i, ствараючы яго,
вучоныя строга прытрымлiвалiся прынцыпаў навейшай тэорыi малекулярных сiл.
Знешне "Iбiс" нiчым не адрознiваўся ад сучасных касмiчных караблёў, хiба
толькi быў крыху меншы i не такi ходкi. Не спрачаюся, у яго канструкцыi былi
нейкiя дэфекты, але шэсцьдзесят гадоў назад, калi "Iбiс" накiраваўся ў свой
першы палёт i праект Крузiўса i Благовiча стаў рэальнасцю, усе славiлi новы
цуд тэхнiкi.
У "Iбiса" было электрамагнiтнае кiраванне. Крузiўс i Благовiч блiскуча
даказалi на практыцы, што касмiчным караблям для мiжпланетных падарожжаў больш
не трэба рэактыўнае палiва. Асобы паскаральнiк "антыграў" - генератар
антыгравiтацыйнага поля - дазваляў караблю лёгка пераадольваць любыя прасторы
па гравiтацыйных лiнiях, якiя пранiзвалi космас. Гэта было сапраўды генiяльнае
адкрыццё, сапраўдны пераварот у тэхнiцы.
Дзве тысячы дваццаць пяты год азнаменаваў сабою канец атам





Содержание раздела